"Каб мова родная гучала"

05.10.2023

       Заняткі ў старэйшай групе па адукацыйнай галіне "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін" дапамагаюць выхаванцам фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю. З дапамогай дарослых дзеці набываюць навыкі разумення роднай мовы, уменне адказаць на пытанні, размаўляць, самастойна ужываць формы ветлівасці.